У Польшчы ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў выйшлі мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, які прадстаўляе «Грамадзянскусю плятформу», што ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, і прадстаўнік апазыцыйнай кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць», кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Караль Наўроцкі.
Другі тур выбараў у Польшчы адбудзецца 1 чэрвеня. 25 траўня ў Варшаве прайшлі асобныя маршы прыхільнікаў абодвух кандыдатаў, якія паводле арганізатараў сабралі сотні тысяч удзельнікаў.
У Варшаве прайшлі маршы ў падтрымку кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта. ФОТА
Другі тур выбараў прэзыдэнта Польшчы адбудзецца 1 чэрвеня. 25 траўня ў Варшаве прайшлі асобныя маршы прыхільнікаў абодвух кандыдатаў, якія паводле арганізатараў сабралі сотні тысяч чалавек.

1
Польскія і эўрапейскія сьцягі на маршы ў падтрымку Тшаскоўскага

2
Рафал Тшаскоўскі на мітынгу

3
Караль Наўроцкі на мітынгу

4
Абраны прэзыдэнт Румыні Нікушор Дан выступае на мітынгу падтрымкі Тшаскоўскага ў Варшаве

5
Караль Наўроцкі з прыхільнікамі

6
Рафал Тшаскоўскі падчас маршу

7
Сатырычная інсталяцыя з партрэтам Караля Наўроцкага

8
Удзельнікі марша ў падтрымку Тшаскоўскага

9
Дональд Туск, кіраўнік польскага ўраду (справа) бярэ ўдзел у маршы ў падтрымку Рафала Тшаскоўскага

10
Удзельнікі маршу ў падтрымку Тшаскоўскага

11
Удзельнікі маршу ў падтрымку Наўроцкага

12
Патрыятычны марш «Грамадзянскай плятформы» ў падтрымку Рафала Тшаскоўскага
Форум