Прэм’ер-міністар Беларусі адправіўся ў Татарстан. Папярэдні візыт не адбыўся праз атаку дронаў

Аляксандар Турчын

У раскладзе кіраўніка беларускага ўраду некалькі паездак па гарадах рэспублікі.

Урадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным прыляцела ў Татарстан.

Візыт мусіў адбыцца ў канцы красавіка, аднак у дзень вылету беларускай дэлегацыі зь Менску аэрапорт у Казані, які прымаў палёт, часова закрылі праз атаку бесьпілётнікаў.

У выніку візыт перанесьлі, а ў Татарстане прэм’ера замяніў пасол Беларусі ў Расеі Аляксандар Рагожнік, які правёў сустрэчу з кіраўніцтвам гэтай рэспублікі.

Аляксандар Турчын мае насычаную праграму. Як паведамілі ў прэс-службе ўраду, адбудуцца перамовы з кіраўніком рэспублікі Рустамам Мініханавым, які асабіста сустракаў Турчына ў аэрапорце. Беларуская дэлегацыя наведае прамысловыя прадпрыемствы, за дзень яна пабывае ў трох гарадах: Набярэжных Чаўнах, Ніжнякамску і Алабузе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Натальлю Пяткевіч прызначылі першай намесьніцай прэм’ер-міністра Беларусі