У Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэставаньне. Найбольш запатрабаваны прадмет — расейская мова

Абітурыенты перад пэдагагічным унівэрсытэтам імя М. Танка ў Менску, архіўны здымак

На беларускую мову запісаліся болей за 10 тысяч, на расейскую звыш 46 тысяч.

26 траўня адбудзецца цэнтралізаваны экзамэн (ЦЭ) у прадмеце на выбар для адзінаццаціклясьнікаў і цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) у прадмеце на выбар для школьных выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў.

ЦЭ сёлета здадуць больш за 56 тысяч выпускнікоў 11-х клясаў. Выпрабаваньні пройдуць у 144 пунктах.

Найбольш запатрабаванымі прадметамі сталі расейская мова — яе выбралі больш за 46 тыс. чалавек, матэматыку выбралі амаль 19 тыс. абітурыентаў і на беларускую мову запісаліся больш за 10 тыс. чалавек.

ЦЭ складаецца з двух іспытаў у тэставай форме: з прадмету на выбар, а таксама зь беларускай або расейскай мовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставаньне, расклад ЦТ ужо вядомы


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўвядуць электронную чаргу для абітурыентаў ВНУ. Калі і як яна пачне працаваць