У выдавецтве «Капітал Прынт» выйшла факсымільнае выданьне найвядомейшага зборніку вершаў Максіма Багдановіча.
Пра выданьне зборніка на сваім сайце паведаміў літаратурны музэй Максіма Багдановіча ў Менску.
Неўзабаве музэй абяцае запрасіць людзей на прэзэнтацыю новага выданьня.
«Вянок» — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе. Гэта клясычны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з найлепшых узораў паэтычнага майстэрства.
Як прызнаваўся сам паэт, вершы, якія затым увайшлі ў зборнік, пісаліся з 1909 па 1912 гг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі