Расея вярнула ва Ўкраіну больш чым пяць тысяч ваеннапалонных. Але ня ўсіх жывымі.
Урады, якія вядуць перамовы з Расеяй, павінны настойваць на павазе да гуманітарнага права, кажуць праваабаронцы з Human Rights Watch.
Пасьля рэкордных расейскіх паветраных атак на Ўкраіну Трамп выступіў з самымі рэзкімі публічнымі камэнтарамі на адрас кіраўніка Крамля.
Галоўную прэмію 78-га Канскага фэстывалю, Залатую пальмавую галіну, прысудзілі фільму іранскага рэжысёра Джафара Панахі «Простая выпадковасьць».
Расейскія сілавікі сыстэматычна выкрадалі і катавалі тысячы ўкраінцаў, гаворыцца ў дакладзе журналісцкай расьсьледнай арганізацыі IStories.
Міністры фінансаў краін «Вялікай сямёркі» віталі намаганьні па дасягненьні спыненьня агню ва Ўкраіне і дамовіліся аб павелічэньні ціску на Расею, у тым ліку шляхам далейшых санкцый, калі спыненьне агню ва Украіне не будзе дасягнута.
Сотні людзей у Васількове пад Кіевам прыйшлі на пахаваньне 27-гадовай Ганны Яфіменка. 18 траўня ў яе хату трапіў расейскі дрон.
Эўрапейскія лідэры пагражалі «маштабнымі» санкцыямі супраць Расеі, калі яна не пагодзіцца на 30-дзённае спыненьне агню, прапанаванае прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Расея не пагадзілася, і эўрапейскія краіны заяўляюць, што зараз працуюць над пакетам санкцыяў. Але аналітыкі настроеныя скептычна.
Апэляцыйны суд ЗША вынес рашэньне, якое дае магчымасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) атрымаць сродкі, вылучаныя Кангрэсам ЗША.
Ва Ўкраіне гэтымі днямі адзначаюць 81-ю гадавіну сталінскай дэпартацыі крымскіх татараў.
Пасьля некалькіх месяцаў палітычнай мітусьні, выкліканай ануляваньнем выбараў і забаронай кандыдаваць фаварыту-нацыяналісту, румыны нарэшце абралі новага прэзыдэнта.
Былому прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну паставілі дыягназ «агрэсіўнай формы» раку прастаты, і ён і яго сям’я разглядаюць варыянты лячэньня, паведаміў ягоны офіс 18 траўня.
Цэнтрысцкі мэр Бухарэста Нікушор Дан перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі, апярэдзіўшы нацыяналістычнага кандыдата Джорджэ Сім’ёна пры высокай яўцы выбаршчыкаў.
Паводле двух экзыт-полаў, мэр Бухарэста Нікушор Дан мае шанец перамагчы ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў ультранацыяналістычнага кандыдата Джорджэ Сім’ёна.
Расея ўзмацніла сваю сэрыю сьмяротных удараў бесьпілётнікамі па Ўкраіне, апошнія напады адбыліся ў Кіеўскай і Сумскай вобласьцях, нягледзячы на тое, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пагаворыць з расейскім і ўкраінскім лідэрамі ў надзеі на прарыў у спыненьні агню.
Чакаецца, што Ўкраіна і Расея правядуць свае першыя прамыя мірныя перамовы пасьля спыненых у 2022 годзе сустрэч, калі пачалося поўнамаштабнае ўварваньне Масквы.
Расейскую дэлегацыю ў Стамбуле на перамовах з Украінай 15 траўня ўзначаліць памочнік Уладзіміра Пуціна Ўладзімір Мядзінскі. Ён ужо ўзначальваў расейскую перамоўную групу ў 2022 годзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 14 траўня свайго візыту ў Саудаўскую Арабію сустрэўся з часовым прэзыдэнтам Сырыі Ахмэдам аш-Шараа.
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Украінай у Стамбуле, заплянаваных на 15 траўня, і Крамлю пакуль няма чаго дадаць.
Загрузіць яшчэ