Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) выявіла «прыкметы злоўжываньня» прадпрыемствам сваім дамінуючым становішчам на рынку пры аптовай рэалізацыі галіта — тэхнічнай солі, якая выкарыстоўваецца пры галалёдзе, — і стварэньні «дыскрымінацыйных умоў у частцы аб’ёму адгрузкі».
У нацыянальным аэрапорце «Менск» у ноч на 22 траўня пры афармленні рэйсу ў Дубай (ААЭ) памежнікі затрымалі мужчыну і дзяўчынку з часткова падробленымі пашпартамі грамадзян Расеі — у дакумэнтах былі замененыя старонкі з асабовымі зьвесткамі.
Размова была запісаная ў час XII Міжнароднай выставы ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі MILEX-2025, якая адбывалася ў Менску з 21 па 24 траўня.
Зборнік вершаў Прылуцкага «Нічога нястрашнага» журы ўганаравала ўзнагародай за «голас чалавечай любові ў час вайны і бесчалавечнасьці».
Аляксандар Лукашэнка старэе, таму «зьяўленьне новага кіраўніцтва» ў Беларусі «ў бліжэйшае дзесяцігодзьдзе здаецца непазьбежным». Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні «Цэнтру новых ідэй» «У цені Лукашэнкі: беларуская кіроўная кляса на пачатку транзыту ўлады».
Усяго, паводле зьвестак «Вясны», у Беларусі 1187 палітвязьняў, зь іх праваабаронцы налічылі як мінімум 135 чалавек, якіх з 2020 году асудзілі за ахвяраваньні.
Паліцыя Віленскай акругі пачала расьсьледаваньне ў сувязі з заявамі былога кандыдата ў прэзыдэнты Літвы Эдуардаса Вайткуса ў Менску.
Афіцыйнае запрашэньне наведаць беларускую зямлю перадаў папу Рымскаму Ляву XIV старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім.
21 траўня ў свеце адзначаюць Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі.
Цэнтар TLScontact — афіцыйны пастаўшчык паслуг для падачы заявы на візу ў Італію.
Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) уключаны ў зацьверджаны 20 траўня Радай ЭЗ 17-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з агрэсіяй ва Ўкраіне.
Чыноўнікі расейскай адміністрацыі Крыму хочуць. каб турысты зь Беларусі масава езьдзілі адпачываць да іх, як гэта было да анэксіі паўвострава Расеяй у 2014 годзе.
Швайцарыя з 15 траўня далучаецца да абмежавальных захадаў, прадугледжаных у 16-м пакеце санкцыяў Эўрапейскага Зьвязу супраць Беларусі і Расеі за вайну ва Ўкраіне.
Папа Леў XIV сустрэўся з прадстаўнікамі ўсходніх каталіцкіх цэркваў, паведамляе прэс-служба Ватыкана. У сустрэчы ўзяла ўдзел дэлегацыя беларускіх сьвятароў.
Колькасьць навучэнцаў дзённых установаў агульнай сярэдняй адукацыі, якія вучацца на беларускай мове, працягвае зьніжацца, на расейскай — расьці.
Устаноўчы зьезд палітычнай партыі «Краіна для жыцьця» прайшоў 10 траўня ў Варшаве, паведаміў «Позірку» кіраўнік аргкамітэту стварэньня партыі Віталь Савюк.
У рашэньні суду найвышэйшай інстанцыі ЭЗ адзначаецца, што Гуцэрыеў атрымліваў выгаду ад рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі і падтрымліваў яго, будучы заўважным бізнэсоўцам у жорстка рэгуляваных і эканамічна значных калійным і энэргетычным сэктарах.
Навучальныя зборы з «вайсковаабавязанымі, прызначанымі для камплектаваньня тэрытарыяльных войскаў» Берасьцейскага раёну, пачынаюцца 13 траўня.
Дзяцей прымусілі папрасіць прабачэньня, запісаўшы гэта на відэа, ім пагражае прафіляктычны ўлік.
Загрузіць яшчэ