Улады ў Беларусі ўпарта ваююць супраць усяго беларускага, у тым ліку супраць ініцыятываў, што ніяк не зьвязаныя з палітыкай — адукацыйныя, прыродаахоўныя, выдавецкія — усё ідзе пад нож. У інтэлектуальным полі ўсялякі самастойны вычын глушыцца дашчэнту і на ягоным месцы запаноўвае пустата.