Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла факсымільнае выданьне зборніка вершаў «Вянок» Максіма Багдановіча


Факсымільнае выданьне зборніка вершаў «Вянок»
Факсымільнае выданьне зборніка вершаў «Вянок»

У выдавецтве «Капітал Прынт» выйшла факсымільнае выданьне найвядомейшага зборніку вершаў Максіма Багдановіча.

Пра выданьне зборніка на сваім сайце паведаміў літаратурны музэй Максіма Багдановіча ў Менску.

Неўзабаве музэй абяцае запрасіць людзей на прэзэнтацыю новага выданьня.

«Вянок» — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе. Гэта клясычны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з найлепшых узораў паэтычнага майстэрства.

Як прызнаваўся сам паэт, вершы, якія затым увайшлі ў зборнік, пісаліся з 1909 па 1912 гг.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG