У вялікай размове з Свабодай Андрэй расказвае пра валянтэрства ля турмы на Акрэсьціна, знаёмства з ГУБАЗіКам, закрыты суд, лаянку ад пракурора, правілы паводзінаў у калёніі, вызваленьне ў кайданках і новую Беларусь узору 2025-га.
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман заяўляе, што галоўная праблема дэмакратычных сілаў не ў скандалах, а ў нерэлевантнасьці; разважае, чаму спэцслужбы актывізуюць дзейнасьць супраць апазыцыі за мяжой; ацэньвае апошнія кадравыя перастаноўкі ва ўладзе.
Падзеі 28 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Падчас беларускай канфэрэнцыі ў Варшаве адзін з удзельнікаў спрабаваў весьці запіс абмеркаваньня ў малой групе, хоць іншыя былі супраць. Свабода пагаварыла з удзельнікамі гісторыі.
На свабоду з калёніі «Воўчыя норы» выйшаў 21-гадовы Аляксей Мазука, ягога асудзілі за допісы ў дваровым чаце, пакінутыя там у 16-гадовым узросьце. Свабода паразмаўляла зь ім.
Падзеі 27 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Украіна ў межах абмену палоннымі 25 траўня перадала Расеі грамадзяніна Беларусі Сяргея Мірончыка, які трапіў ва ўкраінскі палон у лютым 2025 году.
Канец рэсурсаў, страта сэнсу, брак мэдычнай дапамогі — лекар і псыхолягі пракамэнтавалі Свабодзе, чаму былыя палітвязьні могуць паміраць неўзабаве пасьля вызваленьня.
Падзеі 26 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.
19 траўня ў Беларусі паступілі ў продаж новыя паштовыя маркі, прысьвечаныя дзікім жывёлам, што зьніклі на тэрыторыі краіны. Тур, хахуля, расамаха, дзікі лясны кот — іх больш не сустрэць у беларускіх лясах, і гэта павінна нагадаць, што варта берагчы прыроду і ставіцца да яе з павагай.
Аўтар кнігі Арцём Сізінцаў ўжывае адметныя спартовыя тэрміны, узятыя з даробку выбітных беларускіх мовазнаўцаў. Ён расказаў Свабодзе, як шукаў матэрыял і чаму карыстаўся арыгінальнай спартовай лексыкай.
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Некалькі тыдняў таму стала вядома пра арышты беларускіх вікіпэдыстаў Максіма Лепушэнкі і Вольгі Сітнік. Гэта ня першы раз, калі рэдактары онлайн-энцыкляпэдыі трапляюць у Беларусі за краты.
Беларускую дуду плянуюць уключыць у Сьпіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Пра гэта днямі паведаміла Вольга Якабсан, дырэктарка Рэспубліканскага цэнтру нацыянальных культур. Па яе словах, таксама падрыхтаваныя дакумэнты для ўключэньня ў сьпіс неглюбскіх ручнікоў.
Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
22 траўня Аляксандар Лукашэнка зрабіў гучныя кадравыя прызначэньні, якія даюць немалую пажыву для ацэнак і меркаваньняў.
Украіна ў межах абмену палоннымі 23 траўня перадала Расеі грамадзяніна Беларусі Аляксея Чарнышова.
Міжнародная выстава — пад санкцыямі, «рэвалюцыйныя» распрацоўкі — з кітайскімі прапэлерамі, паўпустая заля прэс-канфэрэнцыі з арганізатарам — і шмат гучных заяваў пра «супрацу з Расеяй». З 21 па 24 траўня ў Менску праходзіць выстава ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі MILEX-2025.
Свабода расказвае, як беларуская дзяржава абыходзіцца з балотамі. А менавіта: адкуль на балотах пажары і колькі каштуе іх тушыць? Як вяртлявая чаротаўка прыцягнула ў Беларусь мільёны эўра і чаму зараз працэс спыніўся? Каму выгаднае будаўніцтва дарогі на Альманскіх балотах? І навошта ўвогуле балоты?
Загрузіць яшчэ