Міністэрства інфармацыі ўнесла ў сьпіс забароненых яшчэ два дзясяткі кніг. Прэс-служба ведамства паведамляе, што рашэньне аб забароне распаўсюду на тэрыторыі Беларусі прыняла Рэспубліканская камісія па правядзеньні ацэнкі сімболікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.