Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі забаранілі яшчэ два дзясяткі кніг, у іх ліку «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»

абноўлена

Кніга шматгадовага дырэктара Радыё Свабода Аляксандра Лукашука «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»

Міністэрства інфармацыі ўнесла ў сьпіс забароненых яшчэ два дзясяткі кніг. Прэс-служба ведамства паведамляе, што рашэньне аб забароне распаўсюду на тэрыторыі Беларусі прыняла Рэспубліканская камісія па правядзеньні ацэнкі сімболікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.

«Усе гэтыя выданьні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны», — заяўляе Мінінфарм.

Сярод іншых у «Сьпіс друкаваных выданьняў, якія зьмяшчаюць інфармацыйныя паведамленьні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», унесеныя «Сучасная энцыклапедыя для дзяўчынак» беларускіх аўтарак Кацярыны Дзянісавай і Марыны Ментусавай.

Пад забарону, як піша Вясна, трапілі выданьні «Украiнская ноч вельмi асабiстыя гiсторыi рэвалюцыi» і «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Кастрычніцкага раёну Менску 23 траўня.

У пералік уключаны раман амэрыканскага пісьменьніка грэцкага паходжаньня Джэфры Яўгенідыса «Сярэдняя пол», які атрымаў Пулітцэраўскую прэмію 2003 году, і «Дэманічныя жанчыны» аўстрыйскага пісьменьніка XIX стагодзьдзя Леапольда фон Захер-Мазаха.

Абменьвацца сьпісамі «экстрэмісцкай літаратуры» прапанаваў Беларусі і Расеі 26 траўня намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі на ХХ Пецярбурскім міжнародным кніжным салёне. Паводле яго слоў, «зацікаўленасьць тут павінна быць узаемнай, а супраца самай шчыльнай» у барацьбе з «продажам кніг, якія могуць нэгатыўна ўплываць на чытачоў».

Чыноўнік гаварыў пра недапушчэньне рэалізацыі выданьняў, у зьмесьце якіх ёсьць «элемэнты дэструктыўнага маральна-псыхалягічнага і культурнага ўзьдзеяньня на грамадзтва, перш за ўсё дзяцей і моладзь».

Аб масавым паступленьні з Расеі «вялікай колькасьці літаратуры», якая «можа быць аднесена да экстрэмісцкай», заявіў у лістападзе летась міністар інфармацыі Беларусі Марат Маркаў. Такая літаратура, паводле яго слоў, «проста супярэчыць нашым нацыянальным інтарэсам». 15 траўня ў сувязі з крымінальнай справай у Расеі супраць супрацоўнікаў выдавецтва «Эксмо» ў справе аб «экстрэмізьме», Міністэрства інфармацыі Беларусі запатрабавала ад распаўсюднікаў кніг «правесьці рэвізію друкаваных выданьняў, якія рэалізуюцца».

Цяпер у сьпісе забароненых кніг у Беларусі больш за 110 пазыцый, некаторыя кнігі таксама знаходзяцца ў сьпісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які ўвесь час папаўняецца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG