Заснавальнік клюбу «Менскія зубры» Алег Марозаў не дажыў да 34-годзьдзя свайго клюбу толькі два дні. Пра ягоную сьмерць паведаміла старонка Bet.News.
Клюб заснавалі ў 1991-м годзе, калі амэрыканскі футбол толькі пачынаў першыя крокі ў Беларусі. «Менскія зубры» тры разы станавіліся чэмпіёнамі СНД у амэрыканскім футболе (1992-94).
Праз тое, што ў Беларусі не было вялікай канкурэнцыі і колькасьці камандаў, менчукі гулялі ў замежных турнірах.
У 2016 годзе каманда выгуляла чэмпіянат Украіны, а трыма гадамі раней стала першай ва Ўсходняй лізе амэрыканскага футболу.
Таксама клюб — уладальнік Кубка Монтэ Кларка (2017, 2019) і Кубка Балтыкі (2016).
Адзін з гульцоў каманды, Расьціслаў Стэфановіч, прызнаны палітзьняволеным. Яго адправілі за краты ўлады Беларусі за пратэсты супраць дыктатуры Лукашэнкі ў 2020 годзе. Стэфановічу прысудзілі 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Форум