Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Менсктранс» зьмяніў правілы перасадкі людзей у аўтобусы на польскай мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аўтаперавозьнік будзе задарма перасаджваць пасажыраў аўтобусаў у бліжэйшыя на польскай мяжы.

«Менсктранс» будзе бясплатна перасаджваць пасажыраў аўтобусаў сваёй кампаніі ў бліжэйшыя да пункту пропуску на мяжы з Польшчай, паведаміла прэс-служба кампаніі.

«З прычыны працяглага праходжаньня дзяржаўных межаў Беларусі і Польшчы ў напрамку горада Варшава, дзяржаўнае прадпрыемства „Менсктранс“ арганізоўвае бясплатную перасадку ў аўтобусы прадпрыемства, якія стаяць наперадзе пры наяўнасьці свабодных месцаў у транспартным сродку для пасажыраў, якія рухаліся аўтобусам кампаніі „Менсктранс“ да памежнага пункту Берасьце-Цярэспаль».

Таксама «Менсктранс» пакінуў кантакты, куды варта зьвяртацца, калі кіроўца аўтобуса адмаўляецца пусьціць да сябе пасажыраў, хоць у яго ёсьць вольныя месцы.

У ведамстве падкрэсьліваюць, што па нумары +375298635131 можна пісаць толькі паведамленьні ва ўсіх даступных праграмах, але не тэлефанаваць.

Па стане на 12:00 на беларуска-польскай мяжы сабралася 30 аўтобусаў. Аўтобусны рэйс з Варшавы, які адпраўляецца з 12:00, пераносіцца на 14:00 з-за працяглага перасячэньня мяжы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG