Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы для эвакуаванага зь Беларусі Андрэя Чапюка  сабралі менш як за 12 гадзін


Андрэй Чапюк
Андрэй Чапюк

Чапюк зьбіраў 1500 эўра «каб выжыць у гэты пераходны момант» — на два месяцы арэнды жыльля, аплату прадуктаў і выраб дакумэнтаў.

Грошы сабралі менш як за палову содняў, паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Андрэй Чапюк — праваабаронца, валянтэр «Вясны», былы палітзьняволены.

Яму 29 гадоў, паходзіць зь Нясьвіжу. Пасьля вучобы ў школе пераехаў у Менск, паводле прафэсіі сьлесар-рамонтнік. Працаваў на прадпрыемствах лёгкай прамысловасьці, назіраў за палітычна матываванымі працэсамі.

У жніўні 2020 году дапамагаў у валянтэрскім лягеры ля турмы на Акрэсьціна.

Арыштаваны ў кастрычніку 2020 году, у красавіку 2022-га асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі і штраф каля 16000 рублёў. Дамогся перагляду тэрміну ў Вярхоўным судзе, які скараціў яго да 5 гадоў і 9 месяцаў.

Пакараньне адбываў у калёніі «Воўчыя норы» ля Івацэвічаў. Вызваліўся ў красавіку 2025 году, тэрмін адбыў цалкам.

Зьехаў зь Беларусі з дапамогай службы эвакуацыі і фонду BySol у канцы траўня.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG