Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» паведаміла пра магчымыя скасаваньні або пераносы рэйсаў з Расеі ў Беларусь


Самалёт кампаніі Белавія
Самалёт кампаніі Белавія

Беларускі авіяперавозьнік гаворыць пра «абмежаваньні» на палёты, пры гэтым ані словам ня згадвае, зь якой прычыны расейскія аэрапорты іх уводзяць.

«У ноч на 28 траўня ў маскоўскіх аэрапортах уводзіліся абмежаваньні на палёты. На гэты момант яны зьнятыя, але, у прыватнасьці, „Шарамецева“ паведамляе аб тым, што могуць узьнікнуць цяжкасьці з прыёмам і адпраўкай паветраных суднаў на працягу ўсяго дня», — гаворыцца ў паведамленьні «Белавіі».

Часовыя абмежаваньні, якія ўводзяцца аэрапортамі, так ці інакш уплываюць на расклад авіякампаній у цэлым. У залежнасьці ад абставінаў можа зьмяняцца час вылету/прылёту і для рэйсаў, якія выконваюцца ня толькі ў сталіцу Расеі, нагадвае «Белавія».

Даведацца актуальны расклад на сёньня можна ў раздзеле «Таблё вылету-прылёту» на сайце belavia.by. Таксама можна ўдакладніць статус свайго рэйсу перад выездам у аэрапорт.

Пры затрымцы або скасаваньні рэйсаў з прычынаў, якія не залежаць ад авіякампаніі, «Белавія» прапануе пасажырам альбо бясплатнае пераафармленьне білету на альтэрнатыўны рэйс, альбо поўнае вяртаньне яго цаны.

Сапраўднай прычынай увядзеньня абмежаваньняў на палёты на расейскіх лётнішчах стала ўкраінская атака дронамі. Украіна адказвае Расеі на сыстэматычныя абстрэлы цывільных аб'ектаў, у якіх рэгулярна гінуць і атрымліваюць калецтвы людзі.

28 траўня Ўкраіна масава атакавала Расею бесьпілётнікамі. У Зеленаградзе пад Масквой пад удар трапіў будынак тэхнапарку «Элма», дзе разьмяшчаюцца кампаніі, якія вырабляюць электроніку.

У падмаскоўнай Дубне бесьпілётнікі атакавалі завод дронаў «Кронштадт», паведамляе Astra. У раёне прадпрыемства быў чутны выбух і бачны пажар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG