Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве дысьлякавалі чатыры самалёты для выведкі AWACS


Самалёт AWACS, ілюстрацыйнае фота
Самалёт AWACS, ілюстрацыйнае фота

Як паведаміла агенцтва BNS, у аўторак на авіябазе ў Шаўлях прызямліўся яшчэ адзін натаўскі самалёт AWACS.

Самалёт AWACS (Airborne Warning and Control System) — гэта сыстэма далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня, ён будзе дысьлякавацца на літоўскай базе ВПС у Шаўлях разам зь літоўскімі самалётамі.

З 23 красавіка ў Шаўлях разьмясьцілі яшчэ тры самалёты-выведнікі AWACS, піша BNS.

Гэтыя самалёты выконваюць найважнейшую ролю ў маніторынгу паветранай прасторы, тактычным кіраваньні і хуткім рэагаваньні на розныя сытуацыі.

Гэта дазваляе краінам-партнэрам NATO хутка адаптавацца да дынамічных абставінаў у сфэры бясьпекі і ўмацоўваць агульны ўзровень бясьпекі ў рэгіёне.

Адзін з найважнейшых кампанэнтаў безупыннага кантролю паветранай прасторы — сыстэма папярэджаньня і кіраваньня AWACS, так званае «вока ў небе».

Самалёты сыстэмы AWACS функцыянуюць як радыёлякацыйныя сыстэмы, якія выяўляюць у паветры ўсемагчымыя аб’екты, у тым ліку самалёты і ракеты, нават здалёк.

28 траўня Міністэрства абароны Беларусі заявіла аб пераносе вучэньняў «Захад-2025» углыб краіны і скарачэньне колькасьці ўдзельнікаў удвая. У студзені у ведамстве паведамілі, што ў вучэньнях возьмуць удзел больш за 13 тысяч чалавек, і вучэньні «плянуюцца як адны з найбольш маштабных за мінулыя гады».

  • Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэньні, трэнаваньні, зборы падчас абвастрэньня адносінаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
  • На восень 2025 году ўлады Беларусі і Расеі рыхтуюць супольныя маштабныя вучэньні на беларускай тэрыторыі. У кастрычніку летась міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін назваў вучэньні «Захад-2025» «галоўнай падзеяй», да манэўраў плянуецца залучыць больш за 13 тысяч чалавек.
  • 30 студзеня начальнік аб’яднанага штабу (АДКБ) заявіў, што, акрамя манэўраў «Захад-2025», у верасьні на беларускай тэрыторыі павінны прайсьці вучэньні «Ўзаемадзеяньне-2025» — з Калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня, «Пошук-2025» — зь сіламі і сродкамі выведкі й матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня.
  • Расейскія войскі, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях «Саюзная рашучасьць — 2022» (10–20 лютага), пасьля іх заканчэньня не былі зь яе выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG