Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль палова насельніцтва Беларусі мае даход, меншы за 1 тысячу рублёў у месяц


Беларускія рублі. Архіўнае фота
Беларускія рублі. Архіўнае фота

У студзені–сакавіку 2025 году 46,8% насельніцтва Беларусі мела сярэднедушавы наяўны рэсурс да 1 тысячы рублёў.

Гэта вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

Сярэднедушавы наяўны рэсурс — паказьнік, які адлюстроўвае сярэднюю суму грашовых сродкаў, якія мае адзін чалавек у хатняй гаспадарцы для сваіх патрэбаў і ашчаджэньняў за пэўны пэрыяд часу (месяц ці год).

У рэгіёнах такі рэсурс да 1000 рублёў мелі:

  • Магілёўская вобласьць — 55,7% жыхароў;
  • Гомельская вобласьць — 54,6%;
  • Берасьцейская вобласьць — 52,6%;
  • Горадзенская вобласьць — 50,4%;
  • Менская вобласьць — 47,2%;
  • Віцебская вобласьць — 47%;
  • Менск — 30,7%.

Найбольшая доля насельніцтва з найніжэйшым рэсурсам — да 450 рублёў — у Магілёўскай вобласьці, такіх там 3,2%. Далей ідуць Берасьцейская і Гомельская вобласьці — па 3,1 працэнта, Горадзенская — 2,5 працэнта, Віцебская — 2,4 працэнта, Менская — 1,9 працэнта, Менск — 1,1 працэнта.

У сваю чаргу найбольшы рэсурс — ад 1800 рублёў — мелі ў Менску 20,6% жыхароў. Далей ідуць Менская вобласьць — 11,4%, Гомельская і Горадзенская — 9,7%, Віцебская — 8,2%, Берасьцейская — 7,9%, Магілёўская — 7,5%.

У студзені 2025 году бюджэт пражытковага мінімуму складаў 437,8 рубля, у лютым і сакавіку — 447,64 Br.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG