Сьледчы камітэт заявіў, што вылічыў больш за тысячу карыстальнікаў «Новай Беларусі», у тым ліку ў Беларусі. Некаторым ужо прад’явілі абвінавачаньні і затрымалі. Стваральнік плятформы Павал Лібер нагадаў, што зьвесткі пра бізнэс зыходна публічныя і належаць плятформе, не прызнанай экстрэмісцкай.